Архіў навін

12.10.24

Экскурсія ў Магілёў

У рамках акцыі "Падарожнічаем па Беларусі" калектыў Танежыцкай сярэдняй школы 12 кастрычніка наведаў г.Магілёў.

Знаёмства з гэтым горадам пачалося з агляднай экскурсіі, падчас якой даведаліся пра гісторыю назвы Магілёва, наведалі галоўныя плошчы горада. Цікавым было і наведванне ўнікальнае па сваёй самабытнасці Вёскі майстроў, дзе пазнаёміліся з рамеснымі вырабамі гараджан. Пабывалі і на Буйніцкім полі, аддаўшы даніну памяці воінам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Асобнае захапленне выклікаў Магілёўскі заасад, дзе ўбачылі, як на свабодным выгуле жывуць зубры, казулі, алені. Работнікі заасада расказалі, як трапляюць да іх з дзікай прыроды аслабленыя ласі, яноты, насухі, рысі, ламы. Падчас сафары назіралі на адлегласці выцягнутай рукі дзікіх жывёлін.
Атрымалі шмат станоўчых уражанняў і яркіх эмоцый ад экскурсійнай паездкі ў горад Магілёў!

Раздзелы сайта