Падчас мерапрыемства юнакі і дзяўчаты актыўна абмяркоўвалі важныя пытанні, якія датычацца структуры і работы абіраных органаў дзяржаўнай улады ў нашай краіне. Навучэнцы азнаёміліся з паўнамоцтвамі, складам і функцыямі розных дзяржаўных устаноў, што дало магчымасць ім лепш зразумець механізмы функцыянавання ўлады ў Рэспубліцы Беларусь.
Гэтае мерапрыемства стала выдатнай магчымасцю для вучняў паглыбіць свае веды аб палітычнай сістэме краіны і важнасці ўдзелу грамадзян у выбары сваіх прадстаўнікоў.
