Архіў навін

01.02.25

Вечар сустрэчы выпускнікоў 2025

Вясёлыя школьныя гады ў вялікай шумнай кампаніі прынята ўспамінаць у лютым. Менавіта ў першую суботу апошняга зімовага месяца ва ўсіх школах краіны праходзіць Дзень сустрэчы выпускнікоў. У 2025 годзе ён выпаў на 1-е чысло.

Вельмі душэўна і цікава прайшла вечарына сустрэч выпускнікоў у нашай любімай школе. На сустрэчу прыйшлі выпускнікі розных гадоў (10, 15, 20 гадоў таму). Выпускнікі прынялі актыўны ўдзел у канцэртнай праграме. Разам з імі гэтае свята наведала класны кіраўнік, настаўнік рускай мовы і літаратуры, Людміла Мікалаеўна Дзерман.

Гасцей свята віталі нашы юныя артысты, якія парадавалі кранальнымі песнямі аб дзяцінстве, школе, настаўніках выклікалі захапленне ва ўсіх гасцей.

Развітваючыся, выпускнікі дзякавалі за цудоўны вечар, за хвіліны радасці ад сустрэчы з дзяцінствам. Пажадалі школе новых здзяйсненняў, яркіх перамог і радасных дзён.

Раздзелы сайта