Архіў навін

24.07.24

АБ'ЯЎЛЕНЫ МІЖНАРОДНЫ КОНКУРС САЦЫЯЛЬНАЙ АНТЫКАРУПЦЫЙНАЙ РЭКЛАМЫ "РАЗАМ СУПРАЦЬ КАРУПЦЫІ"

Міждзяржаўным саветам па супрацьдзеянні карупцыі - органам галіновага супрацоўніцтва Садружнасці Незалежных Дзяржаў прынята рашэнне аб правядзенні Міжнароднага маладзёжнага конкурсу сацыяльнай антыкарупцыйнай рэкламы "Разам супраць карупцыі!" , адкрытага для ўдзельнікаў з любых краін.

Арганізатарам міжнароднага конкурсу выступіла Генеральная пракуратура Расійскай Федэрацыі, суарганізатарамі - Генеральныя пракуратуры Рэспублікі Беларусь, Рэспублікі Арменія, Кыргызскай Рэспублікі, Агенцтва Рэспублікі Казахстан па справах дзяржаўнай службы і супрацьдзеянні карупцыі, Агенцтва па дзяржаўным фінансавым кантролі і барацьбе з карупцыяй Рэспублікі Таджыкі.

Канкурсантам ва ўзросце ад 10 да 25 гадоў прапануецца падрыхтаваць тэматычную сацыяльную рэкламу  ў намінацыях "Лепшы малюнак", "Лепшы плакат" і "Лепшы відэаролік".

Чакаецца, што ў конкурсных работах знойдуць адлюстраванне сучасныя дзяржаўныя механізмы барацьбы з карупцыяй на ўсіх узроўнях і ва ўсіх сферах жыццядзейнасці грамадства і дзяржавы, а таксама роля і значэнне міжнароднага супрацоўніцтва ў гэтым напрамку.
Прыём работ да 1 кастрычніка  арганізаваны на афіцыйным сайце міжнароднага конкурсу  www.anticorruption.life . Там жа размешчаны правілы яго правядзення.

Першы этап - паўфінал, праводзіцца да 25 кастрычніка асобна ў кожнай з краін.  Работы ў кожнай намінацыі будуць ацэньвацца Нацыянальнымі конкурснымі камісіямі.

Конкурсныя работы, якія занялі першае месца, праходзяць у другі этап -  фінал, які пройдзе ў кастрычніку-лістападзе 2024 года.  Міжнароднае журы конкурсу ў кожнай намінацыі вызначыць пераможцаў і прызёраў. Урачыстую цырымонію іх узнагароджання дыпломамі, каштоўнымі падарункамі і памятнымі прызамі плануецца правесці ў горадзе Маскве, прымеркаваўшы дадзеную падзею да  Міжнароднага дня барацьбы з карупцыяй (9 снежня 2024 г.).

Запрашаем да ўдзелу і жадаем удачы!

Раздзелы сайта