Архіў навін

12.09.24

Збор ураджаю яблыкаў "Сад надзеі"

Сёння навучэнцы 5-9 класаў, педагогі і работнікі школы прынялі актыўны ўдзел у працоўным дэсанце па зборы ўраджаю яблыкаў у школьным садзе.

Школьны сад на працягу доўгіх гадоў існавання ўстановы адукацыі быў прадметам гонару і месцам дадатковай крыніцы сельскагаспадарчай прадукцыі. Агульнымі намаганнямі было сабрана больш за 1,5 тоны яблыкаў. Удзел у падобных акцыях садзейнічаў прывіццю любові да прыроды, да працы. Гэта дапамагае згуртавацца і зрабіць добрую справу.

Раздзелы сайта