Архіў навін

09.09.24

Пяты дзень Тыдня спорту і здароўя

У рамках Тыдня спорту і здароўя ў Танежыцкай сярэдняй школе прайшлі спаборніцтвы па кідках баскетбольнага мяча ў кола сярод вучняў 7-9 класаў.

Юныя баскетбалісты кідалі штрафныя кідкі, выконвалі кідкі мяча з умоўных кропак на час, а таксама спаборнічалі ў атацы баскетбольнага кольца з 2 крокаў пасля вядзення. Па выніках усіх этапаў спаборніцтваў першае месца заняла навучэнка 9 класа Леановіч Крысціна. Віншуем пераможцу!

Раздзелы сайта