Навучэнцы здзейснілі падарожжа ў часе і ўзгадалі гісторыю ўзнікнення свята, паразважалі пра яго значнасць у жыцці беларускага народа, узгадалі подзвігі нашых продкаў у імя незалежнасці краіны. У фармаце адкрытага дыялогу хлопцы казалі пра тое, што значыць для кожнага чалавека Радзіма, чаму важным з'яўляецца адзінства народа, у чым яго сутнасць, разважалі аб значнасці слова "мы" як сімвала адзінства краіны ў цэлым і іх класных калектываў паасобку, дзяліліся сакрэтамі адзінства. сваіх класаў. З вуснаў навучэнцаў гучалі такія ўмовы народнага адзінства, як беражлівыя адносіны да гістарычнай спадчыны нашай краіны, прымнажэнне таго, што было створана папярэднімі пакаленнямі. Падводзячы вынік адзінага ўрока, хлопцы і дзяўчаты прыйшлі да высновы, што залогам незалежнасці і паспяховага развіцця нашай краіны з'яўляецца адзінства народа, якое аб'ядноўвае беларускі народ і дапамагае супрацьстаяць выклікам сучаснасці.
