Першы працоўны дэсант "Зробім нашу школу чысцейшай і святлейшай" у нашых першаклашак. Гэта не толькі мерапрыемства па акультурванні і ачыстцы тэрыторыі, гэта яшчэ і цудоўная магчымасць згуртаваць дзіцячы калектыў. Усе папрацавалі на славу. Настрой у дзяцей бадзёры. Цяпер вакол нашай школы чысціня і парадак!

Ролевая гульня "Ёсць такая прафесія" праведзена з навучэнцамі 4 класа. Гульня была пабудавана на тлумачэнне таго, што любая прафесія - гэта праца, якая дапамагае раскрыць сваю асобу, паказаць свае здольнасці. Зваліся самыя модныя прафесіі, самыя забытыя прафесіі і прафесіі, якія заўсёды патрэбныя, а таксама знаходзіліся адрозненні ў значэнні слоў "прафесія", "спецыяльнасць", "кваліфікацыя", "пасада". У ходзе мерапрыемства акцэнтавалася ўвага навучэнцаў на разнастайнасць існуючых прафесій, аб неабходнасці ўсвядомленага выбару прафесіі.

Шосты школьны дзень для навучэнцаў 9 класа прайшоў пад дэвізам: "Любоя справа выконвай добра!". Рабяты разам са сваім класным кіраўніком правялі працоўны дэсант і навялі парадак на тэрыторыі помніка загінуўшым у гады вайны воінам і жыхарам вёскі. Дзевяцікласнікі правялі вільготную ўборку мемарыяльных пліт, прыбралі сухое лісце і смецце, чым паказалі, што сучаснае пакаленне паважае працу і шануе памяць аб тых, дзякуючы каму мы жывем пад мірным небам.
