Архіў навін

07.10.24

Экскурсія ў музей узброеных сіл Рэспублікі Беларусь у г. Мінску

7 кастрычніка 2024 года навучэнцы 8 і 9 класаў Танежыцкай сярэдняй школы наведалі музей узброеных сіл Рэспублікі Беларусь у г.Мінску.

У фае дома афіцэраў хлопчыкаў і дзяўчынак сустрэў сардэчны экскурсавод. Экспазіцыя музея пачынаецца на лесвічнай пляцоўцы з другога да чацвёртага паверха. На чацвёртым паверсе размешчаны залы баявой славы ад радавога саставу да вышэйшага каманднага саставу. Ёсць нават мундзір І.І.Сталіна. Удзельнікі экскурсіі наведалі ўсе дзевяць пакояў музея, кожны з якіх прысвечаны пэўнаму перыяду гісторыі - ад старажытнасці да сучаснасці: экспанаты і муляжы рознага ўзбраення, рыштунак, адзенне і амуніцыя, а таксама розныя дакументы, карты і фатаграфіі. Пры гэтым ён інтэрактыўны: ёсць магчымасць праслухаць інфармацыю праз аўдыягід, скарыстацца QR-кодам экспаната і ўбачыць тэхніку на экране смартфона. Веды гісторыі спрыяюць фармаванню найважнейшых духоўна-маральных каштоўнасцяў беларускага народа: дзяржаўнасці, патрыятызму, вернасці воінскаму абавязку, гатоўнасці абараняць.

Раздзелы сайта