Навучэнцы 1-4 класаў прынялі ўдзел у вусным часопісе "Беражное стаўленне да працы". У час мерапрыемства ў дзяцей пашыраліся ўяўленні аб працы дарослых. Рабяты вучыліся беражліва ставіцца да таго, што зроблена рукамі чалавека. Казалі аб прафесіях і аб тым, што палягчае працу чалавека. Дзеці асэнсоўвалі грамадскую значнасць працы чалавека.

Навучэнцы 1 класа прынялі ўдзел у гульні-падарожжы "У гасцях у Мыйдадзіра". Падчас гульні хлопцы пазнаёміліся з правіламі асабістай гігіены, адгадвалі загадкі аб прадметах асабістай гігіены, выконвалі прыпеўкі аб здароўі, праводзіліся гульні "Шкодна-карысна", "Гэта я, гэта я, гэта ўсе мае сябры", чыталі вершы. У практычнай частцы вучыліся правільна мыць рукі.
