Архіў навін

23.10.24

Сустрэча з супрацоўнікам МНС

У рамках акцыі "За бяспеку разам" 23 кастрычніка 2024 года адбылася сустрэча навучэнцаў з супрацоўнікам МНС Леснікавай Марынай Аляксандраўнай.

Інспектар Слуцкага РАНС Леснікава М.А. правяла з навучэнцамі гутарку, мэтай якой з'яўлялася праверка ведаў дзяцей па пажарнай бяспецы, папярэджанне пажараў дома ад дзіцячых гульняў і свавольстваў з агнём, адпачынку ў парках, лясах.

Супрацоўнік МНС падрыхтаваў для навучэнцаў цікавую і пазнавальную інтэрактыўную гульню па асновах бяспекі, у працэсе чаго адбылася захапляльная размова з дзецьмі.

Рабятам растлумачылі, чаму "запалкі - дзецям не цацка", што гульня з агнём вельмі небяспечная, агонь прыносіць шмат дабра, але без нагляду можа ператварыцца ў жорсткага ворага чалавека, прыносячы бяды і няшчасці.

Пагаварылі аб тым, якія правілы бяспекі трэба выконваць, каб прадухіліць узнікненне пажару, і як трэба сябе паводзіць у выпадку пажару. Дзецям таксама нагадалі нумары экстранных службаў.

У завяршэнні гутаркі дзеці задалі пытанні, якія іх цікавілі, і атрымалі на іх адказы, а таксама карысныя падарункі.

Раздзелы сайта