Першы дзень аказаўся вельмі насычаным. На хвілінцы здароўя "Твой рэжым дня на канікулах" рабята паўтарылі, які рэжым дня павінен быць на канікулах, каб яны прайшлі з карысцю для здароўя. Дзень выдаўся цёплым і сонечным, таму падчас гульняў на адкрытым паветры "Сонца, паветра і вада - нашы лепшыя сябры" дзеці змаглі палюбавацца прыродай залатой восені. Падчас дзелавой гульні "Прадукты на нашым стале. Карысныя і не вельмі" рабяты зрабілі для сябе выснову якія прадукты варта ўключыць у свой рацыён, а якія варта ўжываць як мага менш, каб не нашкодзіць свайму здароўю. З задавальненнем паўдзельнічалі ў віктарыне "Звычаі і традыцыі восені", а свае ўражанні і назіранні адлюстравалі падчас конкурсу малюнкаў "Каралева-Восень". І вядома, не абышлося без спартыўных гульняў. У час спартыўнай гульні "Будзь здаровы!" кожны змог паказаць сваю сілу, спрыт і шпаркасць. На хвілінцы бяспекі "Каля вады - не жартуй" даведаліся, якія небяспекі тоіць у сабе восеньская вада. Падвялі вынікі дня і загадалі жаданні на "Дрэве жаданняў", якія абавязкова павінны выканацца!
